«Дакладзена аб выніках у вышуку і прыцягненьні да адказнасьці ўдзельнікаў масавых беспарадкаў. У 2021 годзе інтэнсіўнасьць іх вышуку будзе ўзмоцненая. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача, каб ніводная асоба, якая замахнулаася на грамадзкі парадак, падняла руку на праваахоўніка, не пазьбегла строгай адказнасьці», — цытуе чыноўніка БелТА.
І Лукашэнка, і Швед знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе Эўразьвязу як асобы, адказныя за фальшаваньне вынікаў выбараў і беспрэцэдэнтны гвалт супраць мірных пратэстоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор Швед расказаў Лукашэнку, як паўплываў палітычны крызіс на злачыннасьцьГенэральная пракуратура мае намер унесьці прапановы на зьмену заканадаўства ў частцы ўзмацненьня адказнасьці за «праявы экстрэмізму».
«Падрыхтаваныя прапановы, зьвязаныя з узмацненьнем адказнасьці за экстрэмізм і парушэньне грамадзкага парадку. Папраўкі будуць тычыцца усяго блёку заканадаўства, якое тым ці іншым чынам забясьпечвае стабільнасьць і грамадзкую бясьпеку ў краіне. Генпракуратура прапануе канкрэтызаваць пэўныя дзеяньні і іх кваліфікацыю ў якасьці экстрэмізму», — адзначыў Андрэй Швед.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачаўся суд над байкерамі, якія баранілі ад узброеных людзей у цывільным іншага матацыклістаПаводле Шведа, гэта тычыцца ўзмацненьня адказнасьці, у тым ліку крымінальнай, за «злачынствы, зьвязаныя з экстрэмізмам». Таксама прапануецца канкрэтызаваць у заканадаўстве крытэрыі, паводле якіх тыя ці іншыя дзеяньні будуць мець прыкметы экстрэмізму, растлумачыў генпракурор.