«Расея, Расея, Расея... Давайце пагаворым пра Расею, скрозь гэты шум. Ніводная адміністрацыя не была настолькі цьвёрдай у дачыненьні да Расеі, як мы. Кропка. Поўны стоп. Паглядзіце на факты», — напісаў Майк Пампэо.
У наступных паведамленьнях ён згадаў пра санкцыі супраць Расеі і расейцаў, унясеньне арганізацыі «Расейскі імпэрскі рух» у пералік тэрарыстычных, а таксама пра ціск на газавую індустрыю Расеі. Пры гэтым Майк Пампэо назваў Уладзіміра Пуціна «КДБшнікам на пэнсіі». «ЗША ставіцца да Расеі гэтак сама, як і да камуністычнага Кітаю: не давяраць і правяраць», — напісаў кіраўнік Дзярждэпартамэнту.
Дзяржсакратар адзначыў падтрымку Ўкраіны, прывёўшы гэта як доказ супрацьстаяньня Расеі. «Вялізны крок наперад: я выдаў Крымскую дэклярацыю, якая адмяніла забарону наданьня смяротнай ваеннай падтрымкі Ўкраіне. Абама б не паслаў зброю змагарам за свабоду. Мы гэта зрабілі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вашынгтоне пачаў працу новы склад Кангрэсу ЗШАРаней абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка Дзярждэпартамэнту. Ім стаў Энтані Блінкен, былы намесьнік дзяржсакратара ЗША пры прэзыдэнцтве Абамы.
Блінкен добра знаёмы з Усходняй Эўропай, пасьлядоўна выступаў за жорсткае супрацьдзеяньне Расеі і прадастаўленьне сьмяротнага ўзбраеньня Ўкраіне.