У сваёй перадачы, прысьвечанай вынікам мінулага году, вядомы расейскі блогер і журналіст Ільля Варламаў назваў беларусаў галоўнымі героямі 2020 году, а Лукашэнку — галоўным вупыром году.
«Галоўны герой году — вядома ж, беларусы. Не зьмірыўшыся са скрадзенымі выбарамі, яны выйшлі на вуліцы і ўжо болей за 4 месяцы б’юцца за сваю будучыню. Беларусаў расстрэльвалі, саджалі ў клеткі і катавалі. Але яны працягвалі выходзіць. Беларусы летась сталі прыкладам сапраўднай мужнасьці, самаадданасьці і ўзаемавыручкі. Яны паказалі, што значыць па-сапраўднаму любіць сваю краіну.
Урывак з перадачы пра Беларусь тут:
«Я ведаю, у мяне шмат гледачоў і чытачоў зь Беларусі. Хачу зьвярнуцца да іх. Сябры, вы ўжо перамаглі. Вы перамаглі свой страх, няўпэўненасьць, пачуцьцё, што нічога нельга памяняць, тое, што звычайна скоўвае людзей і дазваляе розным вупырам тварыць бязьмежжа. Вы ўбачылі, што вас — неабыякавых — вельмі шмат. Наперадзе яшчэ доўгі шлях, і я жадаю вам прайсьці яго годна. Ня дайце сябе падмануць, нічога не забывайце і не даруйце», — заявіў Ільля Варламаў.
У яшчэ адным, апублікаваным ТГ-каналам «Кулуары KYKY», фрагмэнце перадачы, зьвяртаючыся да беларусаў, блогер заявіў: «Вы ўжо перамаглі, таму ня бойцеся».
Поўны запіс перадачы Варламава тут:
Цягам 2020 году блогер Варламаў шмат увагі надаваў пратэстам у Беларусі, рэзка крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і ягоных сілавікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2020. Самы гарачы год незалежнай Беларусі. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Салідарнасьць-2020. 7 яскравых гісторый, якія ўмацуюць вашу веру ў беларусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі народ, Ціханоўскія, дактары ды іншыя Героі 2020 году