Адпаведную пастанову з подпісам старшага сьледчага Фрунзэнскага раённага аддзяленьня Сьледчага камітэту Ігара Курыловіча атрымаў муж Кацярыны, журналіст Ігар Ільяш.
Як перадае тэлеканал Белсат, сьледчы патлумачыў адмову тым, што Кацярына нібыта «можа схавацца ад органаў крымінальнага перасьледу і суду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Кацярыну Андрэеву адмовіліся вызваліць пад парукі«Лічу пастанову неабгрунтаванай, а матывавальную частку гэтай пастановы — пазбаўленай усялякага сэнсу. У сваім хадайніцтве я прасіў не аб зьмене меры стрыманьня для Каці, а толькі аб спатканьні», — камэнтуе сытуацыю Ігар Ільяш.
Таксама Фрунзэнскі РАСК адмовіўся вяртаць тэхніку, якую канфіскавалі падчас затрыманьня Ільяша ў кватэры 24 лістапада. Тады журналіста пакаралі 15 днямі арышту, а на падставе пастановы аб арышце маёмасьці Кацярыны Андрэевай забралі і асабістую тэхніку яе мужа — два тэлефоны і ноўтбук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Журналістамі году» назвалі Кацярыну Андрэеву, Кацярыну Барысевіч і Дарʼю Чульцову, якія цяпер за кратаміСьледчы Курыловіч адмовіўся вяртаць тэхніку, бо прадметы прызнаныя «рэчавымі доказамі» ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Абедзьвюх затрымалі падчас падрыхтоўкі сюжэту з «Маршу сьмелых» 15 лістапада.