Праваабаронцам вядома сама меней пра 12 затрыманых ад пачатку навагодніх сьвятаў.
Як сьведчаць дадзеныя праваабарончага цэнтру «Вясна», за апошнія дні ва ўпраўленьні міліцыі дастаўлена прыкладна 12 чалавек, у тым ліку дзяўчына, якая ішла па вуліцы зь бел-чырвона-белым сьцягам на сьпіне. Яе адвезьлі ў РУУС Партызанскага раёну Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 6918 дзён адміністрацыйнага арышту. Праваабаронцы ацанілі маштаб рэпрэсій у сьнежніПаводле праваабаронцаў, як мінімум двух чалавек даставілі ў сталічны Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсьціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суду.