Як удакладняецца на сайце Сatholic.by, уласна сьвяткаваньне юбілею пераносіцца на пазьнейшы час у зьвязку з каранавірусам, аднак у гэты дзень у менскай архікатэдры Найсьвяцейшага імя Марыі арцыбіскуп будзе цэлебраваць імшу (аб 11.30 і 13.00).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арцыбіскуп Кандрусевіч пра вяртаньне ў Беларусь: «Пацалаваў зямлю. Гэта мая зямля!» ВІДЭА«Час няўмольна ідзе наперад, і 3 студзеня, калі Бог дазволіць, буду адзначаць юбілей 75-годзьдзя, — гаворыцца ў звароце Тадэвуша Кандрусевіча да вернікаў. — Знаходзячыся за мяжой і ня будучы ўпэўнены ў тым, калі вярнуся, загадзя не плянаваў адмысловых урачыстасьцяў. Свае карэктывы ўносіць таксама і пандэмія каранавірусу. У сувязі з гэтым юбілейныя ўрачыстасьці пераносяцца на пазьнейшы і больш прыдатны час».
24 сьнежня Тадэвуш Кандрусевіч змог вярнуцца ў Беларусь пасьля чатырох месяцаў выгнаньня — улады абвінавацілі яго ў тым, што ён нібыта езьдзіць у Польшчу «па інструкцыі». Таксама вялася праверка, колькі сапраўды ў мітрапаліта грамадзянстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў БеларусьТолькі пасьля ўмяшаньня Ватыкану кіраўніцтва Беларусі дазволіла Тадэвушу Кандрусевічу вярнуцца на радзіму.