Расейская вакцына супраць COVID-19 «Спутник V» не прайшла трэцяй фазы клінічных выпрабаваньняў і таму ня можа выкарыстоўвацца ва Ўкраіне.
Пра гэта напісаў у Facebook намесьнік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Украіны Віктар Ляшко.
«Украіна будзе выкарыстоўваць толькі тыя вакцыны, якія пасьпяхова прайшлі трэці этап клінічных выпрабаваньняў. Таму ўсе чуткі і палітычныя заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі кандыдата на расейскую вакцыну ва Ўкраіне не адпавядаюць рэчаіснасьці», — адзначыў Ляшко.
Расея заявіла ў лістападзе, што яе вакцына «Спутник V», распрацаваная Інстытутам імя Гамалеі, паказала эфэктыўнасьць 91,4%, згодна з прамежкавым вынікам трэцяй стадыі.
Беларусь стала першай замежнай дзяржавай, дзе афіцыйна зарэгістравалі расейскую вакцыну супраць каранавірусу «Спутник V».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачалі прышчэпкі ад COVID-19 расейскай вакцынай