Ён нагадаў, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Шарэнду ўвечары 29 сьнежня каля пад’езда дому, дзе той жыве. Актывіста даставілі ў Ленінскі РУУС і зьмясілі ў ІЧУ аддзелу міліцыі. У ізалятары жонцы Шарэнды сказалі, што падставай для яго затрыманьня стала правапарушэньне паводле артыкулу 23.34 кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта вельмі нізка». Берасьцейскую сям’ю пратэстоўцаў выклікалі ў камісію ў справах непаўналетніх«1 студзеня прыкладна ў 20.30 Андрэя Шарэнду павінны былі вызваліць пасьля заканчэньня 72 гадзін з моманту фактычнага затрыманьня. Калі актывіст не выйшаў на волю, тыя, хто прыйшоў яго сустракаць, патэлефанавалі ў ізалятар, дзе ім паведамілі: Шарэнда затрыманы яшчэ на 72 гадзіны па новым пратаколе», — дапоўніў праваабаронца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берасьцейскі актывіст, які зьнік перад акцыяй пратэсту, знайшоўся ў турмеШарэнду ўжо неаднаразова судзілі за ўдзел у акцыі прыхільнікаў перамен і прыгаворвалі да адміністратыўнага арышту.