У Докшыцкім раёне ў выніку лабавога сутыкненьня загінулі двое дзяцей. ФОТА

Як падае Сьледчы камітэт, сёньня днём на аўтадарозе М3 «Менск — Віцебск» паблізу вёскі Замасточча Докшыцкага раёну кіроўца Skoda ня справіўся з кіраваньнем, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з маршруткай Mercedes.

У выніку ДТЗ двое дзяцей (7 і 10 гадоў), якія былі ў легкавіку, загінулі на месцы, кіроўца і яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваныя. Пасажыры і кіроўца мікрааўтобуса не пацярпелі.