Кампанія SOCAR Trading ( «дачка» Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азэрбайджану SOCAR) заключыла доўгатэрміновы кантракт зь Беларускай нафтавай кампаніяй (БНК) на пастаўку азэрбайджанскай нафты, паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на крыніцы ў SOCAR.
У 2020 годзе SOCAR Trading ўжо паставіла ў Беларусь каля 1 мільёна тон Azeri Light, а таксама іншых гатункаў нафты.
26 сьнежня зьявіліся паведамленьні, што Расея і Беларусь узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе, і што падатковы манэўр улічаны ня будзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хутчэй за ўсё, пайшлі на ўсе ўмовы Расеі»: Як улады Беларусі дамовіліся пра цану на нафту і газ«РИА Новости» піша, што цяпер Беларусь дывэрсіфікуе пастаўкі нафты на два сваіх НПЗ на тле пэрыядычных цэнавых рознагалосьсяў з асноўным і традыцыйным пастаўшчыком — Расеяй.
Працягваючы закупляць расейскую нафту з пастаўкамі па магістральным нафтаправодзе «Дружба» і па чыгунцы, Беларусь таксама працуе з альтэрнатыўнымі маршрутамі транспарціроўкі сыравіны на свае НПЗ. Нафта пастаўляецца па моры праз парты ў Клайпедзе і Адэсе.
У прыватнасьці, Менск з пачатку 2020 году закупляў нафту з Азэрбайджану, Нарвэгіі, Савудаўскай Арабіі і ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Беларусі: «Да канца году ўсе кантракты аб пастаўках нафты ў Беларусь будуць падпісаныя» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея і Беларусь узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе, падатковы манэўр улічаны ня будзе