У новым рэйтынгу чалавечага разьвіцьця Беларусь здала тры пазыцыі

Беларусь апусьцілася ў рэйтынгу чалавечага разьвіцьця ААН з 50 на 53-е месца, піша Tut.by.

З суседзяў паводле ўзроўню адукацыі, аховы здароўя і даходу на душу насельніцтва ад Беларусі адстае толькі Ўкраіна (74 месца).

Наперадзе Беларусі —

  • Літва (34)
  • Польшча (35)
  • Латвія (37)
  • Расея (52)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго б пажадалі Беларусі ў новым годзе? Відэаапытаньне

Першая дзясятка краін у рэйтынгу выглядае так:

  1. Нарвэгія
  2. Ірляндыя
  3. Швэйцарыя
  4. Ганконг
  5. Ісьляндыя
  6. Нямеччына
  7. Швэцыя
  8. Аўстрыя
  9. Нідэрлянды
  10. Данія
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтар кнігі пра Беларусь: «Беларусы маюць упартасьць, настойлівасьць, калі пачалі бегчы, то ня спыняцца»