Сьвяточны зварот 31 сьнежня 2020 году запісалі і Аляксандар Лукашэнка, і Сьвятлана Ціханоўская. Статыстыка кажа, што іх шукалі амаль аднолькава, але ў сацсетках хваляцца праглядам толькі аднаго са зваротаў.
Паводле сэрвісу Google Trends, які адсочвае актыўнасьць пошуку паводле ключавых словаў, карыстальнікі зь беларускіх адрасоў амаль па-роўнаму шукалі фразы аб зваротах Лукашэнкі і Ціханоўскай, ды пасьля пачатку трансьляцыяў актыўнасьць пошуку звароту Ціханоўскай упала, тады як зварот Лукашэнкі працягнулі шукаць і пасьля 12 гадзінаў ночы.
Ды ў сацыяльных сетках цяжка адшукаць чалавека, які пахваліўся б праглядам звароту Лукашэнкі — збольшага публікуюць фота і відэа таго, як глядзелі зварот Ціханоўскай.
«Упершыню гадоў за 10 паглядзелі зварот прэзыдэнта»