Стваральніцу беларускага «Прэс-клюбу» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры — паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальніцы і супрацоўнікам «Прэс-клюбу» выставілі абвінавачваньнеКіраўніку «Акадэміі Прэс-клюбу», грамадзяніну Расеі Сяргею Якупаву, які быў затрыманы разам зь іншымі супрацоўнікамі арганізацыі, абвінавачаньня ня выставілі. Сёньня яго даставілі пад канвоем на лётнішча і выслалі ў Расею.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніка «Акадэміі Прэс-клюбу» вызвалілі і выслалі ў РасеюБольш за 100 чалавек у Беларусі сустрэнуць Новы 2021 год пад адміністрацыйным арыштам паводле абвінавачаньняў ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 100 чалавек сустрэнуць Новы 2021 год «на сутках» за пратэстыПалітвязень Віктар Бабарыка падзякаваў беларусам за тое, што яны зрабілі ў 2020 годзе, за дабрыню, адвагу, сумленнасьць, ахвярнасьць, любоў да адзін аднаго і краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы — сапраўдныя стваральнікі цудаў». Бабарыка павіншаваў з Новым годам з-за кратаўРадыё Свабода падзякfвала сваім слухачам, гледачам і чытачам за супольна праведзены час у 2020 годзе і павіншавала іх з Новым 2021 годам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год свабоды, зла, герояў і будучыні. Віншаваньне ад Радыё СвабодаКіраўнікі 23 моўных службаў і галоўны рэдактар мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/PC) накіравалі зварот да кіраўніка амэрыканскага Агенцтва глябальных мэдыя Майкла Пэка, у якім абвінавацілі яго ў «беспрэцэдэнтным адыходзе» ад прынцыпу палітычнай збалянсаванасьці і спробе абмежаваць незалежнасьць карпарацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: РСЭ/PC абвінаваціла кіраўніка каардынацыйнай арганізацыі ў палітычным ціску31 сьнежня Ангела Мэркель павіншавала жыхароў Нямеччыны з Новым годам. У сваім выступленьні яна сярод іншага сказала, што ня будзе змагацца за пасаду канцлера на выбарах, якія пройдуць праз 9 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я больш ня буду балятавацца». Ангела Мэркель у навагоднім звароце сказала, што пакіне пасаду канцлера Нямеччыны