Лёндан і Мадрыд здолелі ў апошні момант дасягнуць дамоўленасьці, якая дазволіць брытанцам захаваць свабоднае перамяшчэньне з Гішпаніяй пасьля выхаду Злучанага Каралеўства з Эўразьвязу.
Паводле гэтай дамовы, Гібралтар — брытанская заморская тэрыторыя, якая мяжуе з Гішпаніяй, мае стаць часткай Шэнгенскай зоны, каб пазьбегнуць у будучым годзе так званай жорсткай зьнешняй мяжы зь дзяржавай-членам ЭЗ.
Дагавор паміж Вялікай Брытаніяй і Гішпаніяй цяпер павінен быць узгоднены паміж Эўразьвязам і Лёнданам, адзначыў 31 сьнежня міністар замежных спраў Гішпаніі Аранча Гансалес Лая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэры Эўразьвязу падпісалі гандлёвае пагадненьне з Брытаніяй1 студзеня 2021 году завяршаецца пераходны этап пасьля Брэксыту — выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ 30 студзеня 2020 году. Гэта азначае, што Брытанія і яе заморскія тэрыторыі перастаюць быць часткай адзінага рынку ЭЗ і мытнага зьвязу.
Як адзначае агенцтва DPA, прыкладна 96 адсоткаў жыхароў Гібралтару галасавалі супраць Брэксыту на рэфэрэндуме ў 2016 годзе.