Драгічынскаму карэспандэнту «Першага рэгіёну» Сяргею Гардзіевічу выстаўлена абвінавачаньне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь).
Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
22 сьнежня Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы на 72 гадзіны, а пасьля яго зьмясьцілі пад хатні арышт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Драгічыне журналіста зьмясьцілі пад хатні арышт ў справе пра абразу прэзыдэнтаЦяпер пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч ня можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам, ён фактычна пазбаўлены магчымасьці займацца журналісцкай дзейнасьцю і забясьпечваць сям’ю.
«Віну ў выстаўленым абвінавачаньні Сяргей Гардзіевіч не прызнаў. Ён гатовы змагацца і даказваць сваю невінаватасьць», — сказала адвакатка Вольга Аксюцік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці ў рэдактара незалежнага выданьня «Першы рэгіён» правялі ператрус, самога яго забралі на допыт