Васіль Аўраменка:
«Любімую не аддаюць.»., — гучыць сёньня ў Беларусі. «…а б’юць, б’юць і б’юць!» — дадаюць да афіцыёзнай лірыкі «жалезныя мужыкі», права якіх «біць» стала тутэйшым законам. І ня дзіва, што не толькі беларускі, але і многія беларусы ня згодныя жыць па такіх патрыярхальных законах. Але ж, сама-сябе-любімая ўлада заве гэтае дзікунства і «сапраўднай дэмакратыяй», і «сацыяльна-гендэрнай справядлівасьцю», і гатовая біць ужо да самага канца. Толькі да чыйго канца?
Разбуры турмы муры…
Гэта іншы песенны лейтматыў сёлетніх беларускіх рэалій, які быў загнаны з пляцаў і двароў у інтэрнэт-«падпольле», але ад гэтага ня робіцца менш актуальным. Апошні раз на маёй памяці муры бурыліся ў пачатку 90-х, але то быў цыкляпічны мур вялізнай імпэрыі, у якой мы былі толькі невялікай часткай і, шчыра кажучы, мала спрыялі таму разбурэньню. І вось, за 26 гадоў вырасьлі новыя, ужо нашыя «родныя», айчынная муры, якія ніхто — ні Масква, ні Варшава, ні Кіеў — нам разбурыць не дапамогуць. Але і жыць зь імі далей ужо немагчыма: сёлета рухнуў той нябачны мур, тая духоўная перагародка, якая захінала наш унутраны сьвет ад вонкавага, сацыяльнага жыцьця, і ўсе раптам пабачылі — у якім скрыўленым, фантастычна фальшывым грамадзтве мы жывем, як сваім маўчаньнем і рахманасьцю ўзьвялі тыя муры і выгадавалі сапраўднага цмока!
Не вер таму, хто шмат гаворыць, а вер таму — каму баліць.
Гэта ўжо ня песьня, а простая жыцьцёвая ісьціна, за якой стаіць боль мільёнаў людзей, а цяпер і наш боль — боль, зь якім нараджаецца нацыя.
Васіль Аўраменка — пісьменьнік і лекар з Магілёву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літаратары на карантыне: Васіль Аўраменка і «абэцэдарнае»Выбар рэдакцыі:
Life never becomes a habit to me. It’s always a marvel.
Жыцьцё ніколі ня робіцца для мяне звычкай. Яно заўсёды — дзіва.
(Кэтрын Мэнсфілд)
Кэтрын Мэнсфілд (Katherine Mansfield, 1888–1923) — новазэляндзкая і ангельская пісьменьніца.
Цытаты дасылайце Яну Максімюку на ягоную электронную пошту maksymiukj@rferl.org альбо праз Messenger на ягонай старонцы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/jan.maksymiuk.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты, якія дапамагаюць жыць. Прапануе Маргарыта Ляўчук ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цытаты, якія дапамагаюць жыць. Прапануе Віталь Чырвінскі