Сьледчы камітэт паведаміў, што ў Лідзе нехта паклаў упоперак рэек бэтонныя слупы.
Як вынікае з паведамленьня, увечары 29 сьнежня зь імі сутыкнуліся два цягнікі, якія ехалі ў супрацьлеглых кірунках — пасажырскі і таварны. Рэйкі «прыведзены ў непрыдатнасьць».
Пасажырскі цягнік з Горадні ў Гомель праяжджае празь Ліду каля 22-й гадзіны. Паводле Сьледчага камітэту, машыніст цягніка ўбачыў слуп і пачаў тармазіць. І, хоць сутыкненьня не ўдалося пазьбегнуць, дзякуючы ягонай уважлівасьці пасажыры не пацярпелі і неўзабаве цягнік паехаў далей па маршруце.
Зламысьніка шукаюць, завялі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Харватыі землятрус, шмат пацярпелых ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галалёдзіца паралізавала рух трамваяў у Віцебску і тралейбусаў у Гомлі і Магілёве