Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва ініцыявала ўнясеньне ўдзельнікаў «Народнага сходу» ў санкцыйныя сьпісы

Падрыхтоўка да Народнага сходу ў 2016 годзе

Агучаная дата правядзеньня VI «Усебеларускага народнага сходу» ці «веча» — 11–12 лютага 2021 году. Аднак пры цяперашняй уладзе такая форма «дыялёгу з народам» немагчымая, перакананае Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва.

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва лічыць , што «Ўсебеларускі народны сход» — «маніпуляцыя» і «бутафорыя», а мэта яго ў тым, каб надаць Аляксандру Лукашэнку бачнасьць легітымнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва апублікавала два сцэнары транзыту ўлады ў Беларусі

«Ва ўмовах бесьперапыннага тэрору, прававога дэфолту і нелегітымнасьці ўсіх галін улады рэжым імітуе дыялёг з народам, у якога сам жа забраў права голасу і магчымасьць удзельнічаць у палітычных працэсах, — гаворыцца ў заяве Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва. — Гэта чарговая маніпуляцыя з мэтай надаць Лукашэнку легітымнасьць у вачах беларусаў і міжнароднай супольнасьці. Ва ўмовах, калі неабходнасьць дыялёгу з народам гучыць нават з боку ўсходняга суседа, улада нахабна спрабуе падмяніць яго неаднойчы абкатанай бутафорыяй».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва заклікаў Расею «адыграць больш актыўную ролю ў разьвязаньні крызісу»

У сувязі з гэтым Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва заявіла, што ініцыявала ўнясеньне ўдзельнікаў «Ўсебеларускага народнага сходу» ў санкцыйныя сьпісы, а таксама ў базу «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў» — як людзей, якія груба парушаюць Канстытуцыю, правы і свабоды грамадзян Беларусі.