Імя Андрэя Бекіша стала вядомым сёлета ў ліпені. Блогер Сьцяпан Пуціла апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа, як апрануты ў цывільнае сілавік падскоквае да аднаго з затрыманых пратэстоўцаў са сьпіны і некалькі разоў б’е яго.
Празь некалькі дзён «Наша Ніва» падрыхтавала тэкст з расповедамі аднаклясьнікаў амапаўца пра тое, якім ён быў у дзяцінстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнік менскага АМАПу падаў пазоў на «Нашу Ніву», патрабуе абвяржэньня і 3000 рублёў кампэнсацыіШто не спадабалася герою? Напрыклад, што «зь вялікім імпэтам зьбіваў пратэстоўцаў». Таксама пераконваў, што яго аднаклясьнікі не казалі наступнага: «якім жа трэба быць баязьліўцам, каб такое рабіць...», «у яго здараліся нейкія заскокі», «павінен жа я ведаць, ці падаваць яму руку». Былі пытаньні і да такой гісторыі: «На ўроку фізкультуры я зьбірала мячыкі пасьля ўроку, а ён падышоў да мяне і проста ўдарыў пад дых. Аж у вачах пацямнела».
Нягледзячы на тое, што ўся Беларусь бачыла, як Бекіш зьбіваў дэманстранта, які не супраціўляецца, а тая самая аднаклясьніца пацьвердзіла ў судзе, што менавіта яе некалі біў у жывот Андрэй, суд аказаўся на баку сілавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менчука, які адбіваў пратэстоўца ад апамаўцаў, асудзілі на 4 гады зьняволеньня«Наша Ніва» будзе вымушаная сплаціць грошы, хоць, як гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле, «пакуты» Бекіша не падмацаваныя нічым — сума ўзятая са столі. Калі ігнараваць рашэньне, сродкі сьпішуць з рахунку.
«Наша Ніва» просіць чытачоў дапамагчы з выплатай «кампэнсацыі». Рэквізыты па спасылцы.