Дзяржаўны абвінаваўца прасіў прызначыць Цуркан 18 гадоў калёніі — тэрмін, блізкі да максымальнага.
Адвакаты і сама Цуркан, якая ў пачатку 2020 году была ненадоўга вызваленая з-пад варты, сьцьвярджалі, што справа будуецца на фальшывых доказах і што яна можа быць зьвязана з канфліктам Цуркан з уладамі Прыднястроўя або са спробай спэцслужбаў адвесьці ўдар ад «сапраўднага» шпіёна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двух менчукоў асудзілі за камэрцыйны шпіянаж на 2 гады з адтэрміноўкайКарыну Цуркан арыштавалі ў чэрвені 2018 году. Паводле вэрсіі следзтва, у верасьні 2015 году Цуркан перадала малдоўскім спэцслужбам электронную вэрсію нейкага дакумэнта Міністэрства энэргетыкі Расеі. Экспэрты ў сьнежні 2016 году прыйшлі да высновы, што інфармацыя ў дакумэнце зьмяшчала дзяржаўную тайну.
У канчатковым абвінавачаньні сьцьвярджалася, што Цуркан ў 2004 годзе была завэрбаваная палкоўнікам малдоўскіх спэцслужбаў Аляксандрам Папэску і негалосна супрацоўнічала са Службай інфармацыі і бясьпекі Малдовы. Цуркан нібыта мела апэратыўны псэўданім «Карла» і ўвесь гэты пэрыяд атрымлівала ўзнагароду ў буйным памеры. Пры гэтым, як расказаў адвакат Іван Паўлаў, суму ўзнагароды Сьледчае ўпраўленьне ФСБ не ўдакладніла, паведамляе РБК.
Цуркан віны не прызнае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будзе, калі журналіст напоіць міністра і выцягне зь яго дзяржаўны сакрэтУ лютым яна зьвярталася да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай правесьці незалежнае расьсьледаваньне яе справы і даць ёй магчымасьць даказаць сваю невінаватасьць. Паводле яе, сакрэтнасьць справы пазбаўляе яе гэтай магчымасьці.