Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ – сябры аб'яднаньня беларусаў Нямеччыны RAZAM і нямецка-швайцарская няўрадавая арганізацыя ў галіне абароны правоў чалавека «Лібэрэка» падрыхтавалі сумесна зь нямецкімі юрыстамі відэазварот адвакатаў Нямеччыны ў падтрымку адвакатаў Беларусі.
Нямецкія адвакаты выказваюць салідарнасьць са сваімі калегамі ў Беларусі, якія цярпяць перасьлед і ціск з боку ўладаў за выкананьне сваёй прафэсійнай дзейнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Максім Знак 100 дзён за кратамі, абарона падала хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледуЮрысты з ФРГ далучаюцца да патрабаваньняў міжнароднай прававой супольнасьці і просяць Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ прызначыць спэцыяльнага дакладчыка для забесьпячэньня незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў, каб вывучыць наступныя пытаньні, зьвязаныя з выкананьнем урадавымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь міжнародных абавязаньняў:
- Выкананьне асноўных прынцыпаў ААН аб ролі адвакатаў
- Гарантыя бесьперашкоднага ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці, бяз рызыкі дзяржаўнага перасьледу або пазбаўленьня ліцэнзіі
- Неадкладнае вызваленьне зьняволеных адвакатаў Максіма Знака з турмы і Ільлі Салея з-пад хатняга арышту, а таксама зьняцьця зь іх усіх абвінавачваньняў
- Адмена рашэньняў аб пазбаўленьні адвакатаў ліцэнзій.
Юрысты Германіі падтрымліваюць патрабаваньне Беларусі пашырыць і ўзмацніць міжнародныя санкцыі і зьвяртаюцца да ўраду ФРГ і ЭЗ з патрабаваннем уключыць у санацыйныя сьпісы прадстаўнікоў органаў АМАП і ГУБАЗіК, а таксама служачых Міністэрства юстыцыі і пракуратуры, адказных за
скажэньне закону, перасьлед і запалохваньне адвакатаў.