Пакет законапраектаў аб фінансаваньні працы ўраду зацьвердзіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Злучаныя Штаты накіруюць у бягучым фінансавым годзе $290 млн на «супрацьдзеяньне ўплыву Расеі», паведамляе «Голас Амэрыкі».
Пра гэта гаворыцца ў пакеце законапраектаў аб фінансаваньні работы ўраду ў 2021 фінансавым годзе, які зацьвердзіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Разьдзел па асігнаваньнях Дзярждэпартамэнту прадугледжвае накіраваньне «$ 290 млн на супрацьдзеяньне ўплыву Расеі і яе спробам пасеяць недавер да дэмакратычных інстытутаў ва ўсім сьвеце».
Пры гэтым на «супрацьдзеяньне ўплыву Кітаю» выдзялецца $ 300 млн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэпартамэнт: ЗША лічаць, што супрацоўнікі ФСБ атруцілі Навальнага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта беларусам Расея? Тлумачаць Баграцоў, Вячорка, Котаў і Ляшчэня