Супрацоўнікі міліцыі затрымалі у Менску дзьвюх жанчын, якіх вінавацяць, што яны рассыпалі на дарогу самарэзы каля аднаго з аб’ектаў пад аховай.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўную ўправу ўнутраных справаў Менгарвыканкаму.
«Інцыдэнт адбыўся 27 сьнежня каля 13.00 у Фрунзенскім раёне сталіцы. Дзьве 40-гадовыя жанчыны, праходзячы міма брамы адміністрацыйнага будынку, рассыпалі на дарозе самарэзы з мэтай пашкодзіць колы і шыны службовага транспарту. Мянчанак затрымалі на месцы злачынства пасьля ўчыненага злачынства. Жанчыны сваёй віны не прызналі, а таксама не прызналіся ў зробленым», — распавялі ў ГУУС.
Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу. БЕЛТА паведамляе, што раней жанчыны да крымінальнай адказнасьці не прыцягваліся.