У пераліку адрасатаў — міністар інфармацыі Ігар Луцкі, генэральны пракурор Андрэй Швед, выканаўца абавязкаў старшыні Камітэту дзяржкантролю Васіль Герасімаў.
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, адмыслова для гэтага стварылі старонку на сайце Libereco.
З асобнай заявай выступіла супольнасьць мэдыяарганізацый і журналісцкіх асацыяцый Армэніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расеі, Украіны. Яны выказалі абурэньне затрыманьнем калегаў зь беларускага «Прэс-клюбу».
Як гаворыцца ў супольнай заяве, апублікаванай на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў, напад на «Прэс-клюб» нацэлены на тое, каб перашкодзіць выконваць важную працу на падтрымку мэдыяў і журналістаў, якія працуюць у надзвычай складаных умовах.
«Усе гады працы ў Беларусі «Прэс-клюб» застаецца верным сваёй місыі: падтрымліваць прафэсійную мэдыясупольнасьць, умацоўваць стандарты журналістыкі, быць плятформай для дыялёгу прафэсіяналаў. Гэтая арганізацыя карыстаецца заслужаным даверам і павагай ня толькі ў краіне, а і калегаў па ўсім сьвеце», – гаворыцца ў звароце.
Мэдыяарганізацыі выказалі салідарнасьць зь беларускімі калегамі і заклікалі журналістаў і праваабаронцаў іншых краін выказаць сваё стаўленьне да арышту супрацоўнікаў незалежнай арганізацыі і выступіць у іх падтрымку.
Усе супрацоўнікі «Прэс-клюбу» павінны быць адпушчаныя на волю, іх перасьлед неабходна спыніць, адзначаецца ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крымінальную справу супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» перадалі ў Сьледчы камітэт22 сьнежня супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў затрымалі шэсць журналістаў, якія зьяўляюцца чальцамі або супрацоўнічаюць з Прэс-клюбам.
Гэта заснавальніца і кіраўніца культурна-асьветнцікай ініцыятывы Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмная дырэктарка Ала Шарко, дырэктар «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргей Якупаў, апэратар Пятро Слуцкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў запатрабавала спыніць рэпрэсіі супраць кіраўніцтва Прэс-клюбуТаксама затрымалі Ксенію Луцкіну, сябра Каардынацыйнай рады, якая займаецца стварэньнем «альтэрнатыўнай тэлевізіі» ў каапэрацыі з «Прэс-клюбам». Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, яе супрацоўнікаў — у саўдзеле.
«Схаваная» копія ліста на адной з моваў (ангельская, нямецкая, ркасейская) адправіцца ў Libereco — так можна будзе падлічыць колькасьць зваротаў да служюбовых асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прыйшлі зь ператрусамі да кіраўніцтва «Прэс-клюбу». У аэрапорце затрымалі Юлію СлуцкуюLibereco — незалежная нямецка-швайцарская няўрадавая арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека ў Беларусі і Ўкраіне.