Андрэй Вітушка быў адным зь першых затрыманых лекараў яшчэ 10 жніўня, чацьвёра сутак правёў на Акрэсьціна. У сьнежні яму не працягнулі кантракт у РНПЦ «Маці і дзіця».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта па-за межамі разуменьня і лёгікі». З РНПЦ «Маці і дзіця» звальняюць вядомага лекара і грамадзкага дзеяча Андрэя ВітушкуШто да пажаданьняў, кажа, што найперш трэба не забывацца, што ўсе мы людзі.
«Таму жадаю, каб дзейнічалі ўсе заўсёды па-людзку, каб нас абставіны не прымушалі дзейнічаць па-іншаму. Заўсёды памятаць гэта і адпаведна ўзаемадзейнічаць зь іншымі людзі і з навакольным асяродзьдзем сумленна. Я думаю, што гэта самае важнае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: «Зычу Беларусі разумных кіраўнікоў»Я ўсім зычу спакою і радасьці — гэта галоўнае, што ёсьць у жыцьці. Калі ў чалавека ёсьць спакой і радасьць, яму лёгка і прыемна жыць, ён шчасьлівы», — перакананы Андрэй Вітушка.
Сваіх асабістых плянаў на наступных год доктар, якому не працягнулі кантракт у РНПЦ «Маці і дзіця», не раскрыў, але пацьвердзіў, што нікуды зьяжджаць не зьбіраецца, будзе працаваць тут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Маргарыты Ляўчук: «2021 год будзе годам перамогі»«Максымальна не адрывацца ад мэдыцыны, максымальна заставацца ў Беларусі, таму што я адчуваю, што менавіта тут запатрабаваны, менавіта тут магу прынесьці больш карысьці людзям. Мэта кожнага чалавека — прыносіць карысьць людзям і ператварацца ў лепшы бок. Таму кожны павінен займацца сваёй справай.
Я веру ў перамены да лепшага. Як сьпяваў Барыс Грабеншчыкоў, жыцьцё ўжо зьмянілася, толькі мы гэтага яшчэ не ўсьведамляем», — кажа Андрэй Вітушка.