З 1-га аддзелу паліцыі Санкт-Пецярбургу адпусьцілі 14 чалавек, затрыманых 26 сьнежня каля аддзяленьня беларускай амбасады.
Як паведамляе «Северо-Запад. МБХ медиа», на ўсіх склалі пратаколы за парушэньне артыкула 8-6-1 адміністрацыйнага кодэксу Санкт-Пецярбургу (парушэньне супрацьэпідэмічных мер).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Санкт-Пецярбургу выпусьцілі фільм «Як змагаюцца за Беларусь у Расеі?». ВІДЭАЯк паведаміў расейскаму выданьню прадстаўнік беларускага зямляцтва Артур Грунтоў, беларусам Пецярбургу забаранілі зьбірацца з нацыянальнай атрыбутыкай ля будынку амбасады і скандаваць лёзунгі. Да ўдзельнікаў пікету ля амбасады ў мінулую пятніцу падышоў супрацоўнік паліцыі і паведаміў, што пачынаючы з суботы, 26 сьнежня, забараняецца знаходзіцца ля амбасады зь беларускай атрыбутыкай і скандаваць лёзунгі.
Па словах Грунтова, забарону паліцэйскі патлумачыў фэдэральным законам, які забараняе грамадзянам замежных дзяржаў ладзіць мітынгі на тэрыторыі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў акцыі ля консульства БеларусіГрунтоў удакладніў, што паліцыя пачне штрафаваць людзей з сымболікай. Штраф складзе чатыры тысячы рублёў. Пры гэтым проста стаяць ля амбасады, безь сьцягоў і іншай атрыбутыкі, будзе дазволена.
Беларусы Пецярбургу 139 дзён запар выходзілі да будынку аддзяленьня амбасады зь бел-чырвона-белай сымболікай, патрабуючы адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і спыненьня гвалту ў Беларусі.