Ужо сёньня: Дзень народзінаў Валера Ўрублеўскага

Пётра Сергіевіч. Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 году

Падзеі 27 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

27 сьнежня 1836 году нарадзіўся Валер Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў. Напярэдадні паўстаньня Ўрублеўскі актыўна ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Гарадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паўстаньне Каліноўскага было беларускім». Пяць доказаў ад гісторыка

Таксама ў гэты дзень

У 1831 годзе Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа

У 1918 годзе Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як урад БНР абвясьціў Вільню сталіцаю Заходняй Беларусі

У 1932 году ў СССР уводзіцца пашпартная сыстэма і абавязковая прапіска па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе былі адмененыя як адна з праяваў царскай адсталасьці і дэспатызму

У 1934 годзе Пэрсія зьмяніла назву на Іран

У гэты дзень нарадзіліся:

1459 — Ян I Ольбрахт, кароль польскі з 1492

1571 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык

1595 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман

1822 — Луі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй

1923 — беларускі паэт Анатоль Вялюгін

Падчас IV зьезду беларускіх пісьменьнікаў. Зьлева направа: П. Кабзарэўскі, Р. Бярозкін, Н. Кісьлік, Р. Барадулін, А. Вялюгін, У. Дубоўка, Ю. Багушэвіч.

У гэты дзень памерлі:

1746 — беларускі кампазытар нямецкага паходжаньня Ян Голанд, які пісаў опэры ў Нясьвіжы пад апекаю Радзівілаў, а пасьля працаваў выкладчыкам у Віленскім унівэрсытэце

1840 — беларускі паўстанец Зыгмунд Мінейка, які падчас паўстаньня Каліноўскага быў вайсковым кіраўніком у Ашмянскім павеце, а пасьля ўдзельнічаў у вайне Грэцыі з Турцыяй за востраў Крыт і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рамантык, паўстанец, археоляг, аматар антычнасьці». У Менску прэзэнтавалі мэмуары Зыгмунта Мінейкі

1964 — Мікалай Чуркін, беларускі кампазытар і фальклярыст

1998 — Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік

2010 — у аўтакатастрофе загінула паэтка і журналістка Тацяна Сапач.

Тацяна Сапач

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем маладых паэтаў сабраў паэтычны пленэр Тацяны Сапач. Фотарэпартаж