Двойчы асуджаная ў Беларусі за ўдзел у маршах пратэсту баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрвію нямецкаму часопісу Zeit заявіла, што ў краіне «больш ніколі ня будзе па-ранейшаму»:
«У Беларусі, пры дыктатуры, спартсмэны ўсталі і сказалі: „Не, так працягвацца не можа“. Вы ведаеце, колькі трэба сіл? Наша краіна ўсё больш нагадвае Паўночную Карэю, цяпер нават межы таксама зачыненыя. Вельмі цяжка мець душэўныя сілы, каб выказаць сваё меркаваньне ў Беларусі. Але хтосьці заўсёды павінен ісьці наперад. Думаю, у будучыні мы будзем бачыць усё больш спартсмэнаў па ўсім сьвеце, якія выказваюць сваё меркаваньне».
Леўчанка прызнала, што Лукашэнка выкарыстоўвае спорт як прапаганду:
«І калі спорт і палітыка былі б сапраўды падзеленыя, мяне б не пасадзілі ў турму».
Алена Леўчанка — адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі. Яна выступала за зборную з 2001 года, двойчы гуляючы ў складзе нацыянальнай каманды на Алімпійскіх гульнях. У 2010 годзе згуляла ў фінале жаночай НБА і была прызнана лепшай цэнтравой чэмпіянату сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне зьявіліся вошы». Леўчанка расказала пра жорсткія ўмовы на Акрэсьціна. Праваабаронца: гэта катаваньнеЦяпер яна падтрымлівае рух спартсмэнаў супраць гвалту і фальсыфікацый на выбарах. Яе двойчы засудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, яна адбыла 15 сутак арышту.