Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
«Запрашаю парлямэнцкія і зацікаўленыя пазапарламэнцкія сілы на кансультацыі ў пытаньні правядзеньня ў 2021 годзе пазачарговых парлямэнцкіх выбараў», — напісаў прэмʼер Армэніі сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Паводле яго, відавочна, што дзеяньні апазыцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼер-міністра не атрымалі падтрымкі народу.
«Апазыцыя мела ўсе магчымасьці для здабыцьця народнай падтрымкі вакол свайго патрабаваньня — яна валодала фінансавымі, інфармацыйнымі, арганізацыйнымі рэсурсамі, мела шырокія магчымасьці для арганізацыі мітынгаў і акцый пратэсту, але не змагла ня толькі забясьпечыць народную падтрымку, але і колькасьць яе прыхільнікаў дасягнула мінімуму, вулічныя працэсы аслаблі. Ніхто ня можа сказаць, што мы трымалі ўладу шляхам ужываньня грубай сілы. Наадварот, нас абвінавачваюць у недарэчнай мяккасьці», — адзначыў Пашыньян.
Ён заявіў, што ўсё гэта «не пахіснула гатовасьць нашай палітычнай каманды і маю асабістую гатовасьць устаць перад народам і адказаць перад народам».
«Я не чапляюся за фатэль прэмʼера, але і не магу праявіць нядбайнае стаўленьне да даверанай мне народам улады, пасады прэмʼера. Лёс гэтай пасады і далейшага палітычнага лідэрства павінен вырашыць народ сваім свабодным волевыяўленьнем. Я як прэмʼер-міністар лічу сябе гарантам свабоднага выяўленьня гэтай волі», — заявіў Пашыньян.
Ён адзначыў, што гатовы ў выніку рашэньня народу пакінуць пасаду прэмʼер-міністра.
«Але гатовы пакінуць пасаду прэмʼера толькі рашэньнем народу. Таксама гатовы ў выпадку пацьвярджэньня даверу народу ў далейшым працягнуць кіраваньне Армэніяй у гэты складаны пэрыяд. Ёсьць адзіны варыянт атрыманьня адказаў на ўсе гэтыя пытаньні — правядзеньне пазачарговых парлямэнцкіх выбараў», — заявіў прэмʼер Армэніі.