Карэспандэнта сайту «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пасьля 72 гадзінаў затрыманьня адправілі пад хатні арышт, паведаміла БАЖ.
22 сьнежня амапаўцы затрымалі яго дарогай з Драгічына ў Берасьце. Дома ў яго правялі ператрус.
Жонцы журналіста ў той дзень паведамілі, што затрыманьне зьвязанае з крымінальнай справай за абразу прэзыдэнта.
Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамленьня ў адной з драгічынскіх суполак Viber, да якой мае дачыненьне Сяргей Гардзіевіч.
Прыватны сайт «Першы рэгіён» піша пра навіны Берасьцейшчыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клюбу дапыталі ў ДФР. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошваньні