Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прынялі супольную заяву, у якой прызналі палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек.
Палітвязьнямі прызнаныя Арцём Міцук, Аляксандар Драздоў, Рыгор Гунько, Давід Збаранскі, Марк Антонаў, Ігар Рудчык, якіх прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці паводле ч. 2 артыкула 293 КК («Масавыя беспарадкі»), а таксама Ўладзіслаў Зяневіч, прыцягнуты да адказнасьці паводле ч.1 арт. 342 КК («Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Цяпер агулам у Беларусі налічваецца 167 палітзьняволеных.
Сёньняшнюю заяву падпісалі Праваабарончы цэнтар «Вясна», «Прававая ініцыятыва», Цэнтр праўнай трансфармацыі Lawtrend, Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, Беларускі Хэльсынскі камітэт і Офіс па правах людзей з інваліднасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА