Неўзабаве пасьля драматычных падзеяў жніўня-2000 неабыякавыя спартоўцы падпісалі адкрыты ліст да ўладаў з патрабаваньнем спыніць гвалт і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары.
За прамінулы час колькасьць падпісантаў наблізілася да 1800, а Мінспорту і НАК тым часам арганізавалі альтэрнатыўны збор подпісаў за Лукашэнку.
Сябры SOS-by паставілі за мэту давесьці да Новага году лік сваіх прыхільнікаў да 2000. Пра гэта гаворыцца ў анатацыі да выкладзенага відэароліка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алена Леўчанка vs Максім Недасекаў. Прадстаўніца Фонду спартовай салідарнасьці паспрачалася з падпісантам праўладнага ліста ў жывым этэры«Сябры, а давайце зьбярэм 2000 подпісаў пад адкрытым зваротам спартоўцаў! 2000 галасоў, якія заклікаюць спыніць гвалт, правесьці новыя выбары і, што б ні адбывалася, — гуляць сумленна. Калі ствараўся наш ліст чатыры месяцы таму, мы ня думалі пра лічбы — проста не змаглі прамаўчаць. Што было далей, вы ведаеце. Нас па-ранейшаму звальняюць, запалохваюць і арыштоўваюць. Нам дэманстратыўна заяўляюць, што супраць чорнай сілы рэжыму няма ніякіх шанцаў. Але мы ведаем іншае! Сіла — у праўдзе. А праўда — за намі».
Падпісаць ліст і далучыцца да Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў Беларусі можна на сайце SOS-by.