Жыхары Аўстраліі, Бразыліі, Даніі, Казахстану, Латвіі, Нямеччыны, Расеі, Украіны, Японіі і многіх іншых краінаў ахвяравалі 89 117 рублёў (34 732 даляры) на праект Цэнтру мэдычнай дапамогі пацярпелым падчас мірных дэманстрацый у Беларусі. Агулам грошы даслалі 542 чалавекі з 30 краін сьвету, — паведаміў часопіс.
Гэта першы гуманітарны праект «Имён», заблякаваны дзяржавай. Прычына вяртаньня грошай у тым, што Дэпартамэнт па гуманітарнай дзейнасьці Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта адмовіў у рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі. Па законе праект ня мае права выкарыстоўваць грошы без рэгістрацыі Дэпартамэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА«Выразнай прычыны адмовы няма, ёсьць толькі спасылка на пастанову Савету Міністраў ад 27 жніўня 2020 году. Там паказана, што Дэпартамэнт мае права запытаць у дзяржаўных органаў зьвесткі для праверкі атрыманай інфармацыі і вызначэньня мэтаў выкарыстаньня грошай. Па выніках аналізу маюць права адмовіць у рэгістрацыі дапамогі. Ніякіх дадатковых тлумачэньняў мы не атрымалі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбольшы апэратар нежылой нерухомасьці. Што вядома пра Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, якое трапіла пад санкцыі ЭўразьвязуПры гэтым «Имена» адзначылі, што працягнуць дапамогу пацярпелым. Грошы, якія трэба вярнуць, складаюць каля 8% ад усёй сабранай сумы. Збор пачаўся на пачатку жніўня. Патрэбную суму сабралі ўжо 28 жніўня. Усяго дзякуючы чытачам праект сабраў 1 168 669 рублёў.
Праект арганізуе і аплачвае дасьледаваньні, лячэньне, рэабілітацыю, куплю мэдычнага абсталяваньня для пацярпелых падчас дэманстрацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дыктатар, які зьнікае». У Польшчы зьявіўся інтэрнэт-праект дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі журналістам