Пандэмія Каранавірус дасягнула Антарктыды. У 36 супрацоўнікаў чылійскай навукова-дасьледчай станцыі тэст на COVID-19 паказаў станоўчы вынік, інфармуе Голас Амэрыкі са спасылкай на заяву чылійскай арміі.
Навіна стала сумным пунктам у глябальнай барацьбе з каранавірусам, бо дагэтуль Антарктыда была апошнім кантынэнтам, вольным ад вірусу.
Чылійская станцыя Хэнэраль-Бэрнарда-О’Хігінс, разьмешчаная на самым паўночным паўвостраве Антарктыды — Трыніці, пацьвердзіла, што тэсты 26 вайскоўцаў і 10 цывільных падрадчыкаў станцыі аказаліся станоўчымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19 цяжка ўдарыў па сусьветнай эканоміцы. Ці зможа яна аднавіцца ў 2021-м?Успышка адбылася пасьля таго, як каранавірус быў знойдзены прынамсі ў трох чалавек на вайсковым караблі, які дастаўляў грузы на станцыю ў пэрыяд з 27 лістапада па 10 сьнежня.