Адказ зь ведамства апублікавала арганізацыя «Прававая ініцыятыва».
Праваабарончыя арганізаці падалі заяву ў пракуратуру Менска з патрабаваньнем правесьці пракурорскую праверку па фактах катаваньняў у дачыненьні да Вольгі Хіжынковай і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У камэры адключылі ацяпленьне, спалі на падлозе». Вольга Хіжынкова расказала пра ўмовы зьняволеньняНягледзячы на публікацыі ў СМІ аб бесчалавечных умовах утрыманьня Вольгі, пракуратура пакінула заяву без разгляду па сутнасьці.
Абгрунтоўваючы гэта, начальнік аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Дзяніс Шапавалаў спаслаўся на адсутнасьць дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць паўнамоцтвы праваабаронцаў на прадстаўленьне інтарэсаў Хіжынковай.
«Маючы найшырэйшыя паўнамоцтвы пры наглядзе за выкананьнем законнасьці Шапавалаў, адказны за выкананьне заканадаўства, парушыў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь», артыкул 26 якога прадугледжвае праверку выкананьня заканадаўства на падставе паведамленьняў і іншых дадзеных аб парушэньні законнасьці.
У той час як сотні затрыманых у ЦІП і ІЧУ на Акрэсьціна трымаюць ва ўмовах, прыраўнаваных да катаваньняў, пракуратура горада Менска бязьдзейнічае пры атрыманьні адпаведных заяваў», — робяць выснову праваабаронцы.
Вольга Хіжынкову затрымалі падчас мірнай акцыі 8 лістапада і заставалася ў зьняволеньні 42 дні. Пасьля вызваленьня яна расказала пра шматлікія факты зьдзекаў і катаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы патрабуюць у пракурора Менску наведаць Вольгу Хіжынкову ў турме