22 сьнежня ён разьмясьціў артыкул «ЭЗ працягвае падтрымліваць беларускі народ», прысьвечаны сытуацыі ў Беларусі і дзеяньням Эўразьвязу па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў краіне.
«Пяць месяцаў пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня Эўрапейскі зьвяз працягвае падтрымліваць беларускі народ. У мінулую сераду, 16 сьнежня ў Бруселі я сустрэўся са Сьвятланай Ціханоўскай, былой кандыдаткай у прэзыдэнты і лідэрам дэмакратычнай Беларусі. Падчас візыту яна атрымала прэстыжную прэмію Сахарава», — піша Бурэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 29 асобаў і 7 прадпрыемстваў. Эўразьвяз ухваліў трэці пакет санкцыяў адносна БеларусіСа жніўня ён «тыдзень за тыднем» знаходзіўся пад «глыбокім уражаньнем» ад стойкасьці беларускага народу і яго мужнай барацьбы за захаваньне фундамэнтальных правоў, за свабодныя і справядлівыя выбары. На гэта рэжым «адрэагаваў жорсткасьцю і беззаконьнем». Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ адзначае, што было затрымана звыш 31 тысяч мірных дэманстрантаў, у тым ліку 370 журналістаў, у дачыненьні да сотняў палітвязьняў і больш чым 900 чалавек у цэлым завялі крымінальныя справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія далучылася да новых санкцыяў ЭЗ адносна Беларусі«Дэлегацыя ЭЗ у Менску неаднаразова зьвярталася да ўладаў па дазвол атрымаць доступ да палітвязьняў, каб праверыць паведамленьні аб жудасных умовах утрыманьня ў турмах і нялюдзкім абыходжаньні са зьняволенымі. Да цяперашняга часу ў доступе адмоўлена», — адзначае Бурэль.
Ён падкрэсьлівае, што са жніўня Беларусь займае прыярытэтнае месца ў парадку дня ЭЗ, які адзіны ў падтрымцы дэмакратычных правоў беларускага народу. «Сапраўдны інклюзіўны нацыянальны дыялёг, спыненьне гвалту і вызваленьне ўсіх палітвязьняў — адзіны шлях для забесьпячэньня мірнага ўрэгуляваньня цяперашняга крызісу», — лічыць вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу.
Эўразьвяз, паводле Бурэля, гатовы падтрымаць любыя рэальныя пасярэдніцкія намаганьні, у прыватнасьці ў рамках АБСЭ, аднак да гэтага часу Менск не пагадзіўся на прапанову старшынства АБСЭ наведаць краіну. Тым ня менш ЭЗ працягне заклікаць да поўнай рэалізацыі рэкамэндацый справаздачы ў рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лабісты дзейнічаюць з двух бакоў». Хто ня трапіў у санкцыйны сьпіс ЭЗ у дачыненьні да Беларусі«Каб дапамагчы знайсьці мірнае рашэньне», ЭЗ зьвярнуўся да абмежавальных захадаў», — адзначыў Бурэль. На мінулым тыдні, нагадаў ён, прыняты трэці пакет санкцый, які ўключае 36 пазыцый (29 фізычных і сем юрыдычных асоб). «Да цяперашняга часу ЭЗ увёў санкцыі ў дачыненьні да 88 чалавек, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, і сямі суб’ектаў гаспадараньня, адказных за гвалт, неабгрунтаваныя арышты і фальсыфікацыю вынікаў выбараў», — абагульніў вярхоўны прадстаўнік ЭЗ. «У адпаведнасьці з пасьлядоўным падыходам» сябры ЭЗ выказалі «гатоўнасьць і жаданьне» папрацаваць у студзені над новымі пазыцыямі ў санкцыйным сьпісе, «калі спатрэбіцца».
«ЭЗ і дзяржавы-сябры працягнуць уздымаць пытаньні, зьвязаныя з парушэньнем правоў чалавека, на міжнародных форумах ААН, АБСЭ і Рады Эўропы», — заявіў Бурэль. Ён нагадаў, што літоўская пракуратура ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі пачатку дасудовае расьсьледваньне крымінальнай справы па заяве беларускага грамадзяніна Максіма Харошына пра катаваньні ў міліцыі.
Бурэль паведаміў, што ЭЗ правёў «поўную рэвізію» адносінаў зь Беларусьсю. У выніку скарацілі палітычныя кантакты і «сэктаральныя дыялёгі» з уладамі, прыпынілі альбо спынілі фінансавую падтрымку цэнтральнай улады. Павялічана падтрымка насельніцтву краіны. 11 сьнежня Эўрапейская камісія ўхваліла пакет дапамогі ў суме 30 млн эўра. Ён уключае падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ (8 млн эўра), сродкі на мабільнасьць моладзі і стыпэндыі (8 млн), падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу (10 млн), а таксама аховы здароўя (4 млн), у тым ліку барацьбу з пандэміяй каранавірусу COVID-19. «Гэта ў дадатак да неадкладнай падтрымкі ахвяр рэпрэсій і дзяржаўнага гвалту (2,7 млн эўра) і незалежных СМІ (1 млн эўра)», — адзначыў Бурэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі«ЭЗ працягне падтрымліваць беларускі народ столькі, колькі неабходна, у абароне яго фундамэнтальнага права выбіраць свайго прэзыдэнта на свабодных і сумленных выбарах, — падкрэсьліў прадстаўнік ЭЗ. — І ён гатовы істотна павялічыць свой удзел і падтрымку дэмакратычнай Беларусі за кошт павелічэньня фінансавай дапамогі і сэктаральнай супрацоўніцтва».
«Для гэтага нам неабходны, аднак, некаторыя ключавыя ўмовы: павага прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека, а таксама спыненьне любых рэпрэсій у адносінах да асобаў, якія ўдзельнічаюць у пра дэмакратычным руху, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці. Спадзяюся, і мы будзем над гэтым працаваць, што гэтыя ўмовы будуць забясьпечаныя ў 2021 годзе», — напісаў Бурэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей прыгразіў Эўразьвязу «вельмі адчувальнымі і сур’ёзнымі» адказамі на санкцыі