У Беларусі 22 сьнежня зьявіліся яшчэ два палітычныя зьняволеныя.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Гэта Аляксей Раманаў з Хойнікаў, асуджаны на год калёніі за «абразу прэзыдэнта» (арт. 368 КК), і Мікалай Чарняўскі з Гарадка, які атрымаў паўтара года калёніі за абразу міліцыянта ў тэлеграм-чаце.
У Беларусі цяпер 160 палітычных вязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі народ, Ціханоўскія, дактары ды іншыя Героі 2020 году