Неўзабаве пасьля пачатку пратэст перарос у сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі. Частка пратэстоўцаў акружыла будынак ураду, іншая частка — будынак Генпракуратуры і адміністрацыйны будынак, дзе разьмяшчаюцца МЗС, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства адукацыі. Будынак ураду ачэплены шэрагамі паліцыянтаў.
Пратэстоўцы таксама перакрылі дарогі, у тым ліку заблякавалі трасы з гарадоў Ванадзор і Іджэван на поўначы рэспублікі ў Ерэван.
Апазыцыя сваім кандыдатам на пост часовага прэмʼера называе лідэра «Нацыянальна-дэмакратычнага саюзу» Вазгена Манук’яна. Паводле заявы пратэстоўцаў, Манук’ян прыпыніць сваю партыйную дзейнасьць, як толькі стане прэмʼерам, і абавязваецца правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары праз год. У іх ён абяцае асабіста ня ўдзельнічаць, а калі ягоная партыя апынецца ў парлямэнце — абяцае не балятавацца на пасаду прэмʼера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армянская апазыцыя абвясьціла акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня. У Ерэване пачаліся затрыманьніАкцыі пратэсту ў Армэніі пачаліся пасьля таго, як у ноч на 10 лістапада Пашыньян падпісаў сумеснае з прэзыдэнтамі Расеі і Азэрбайджану Ўладзімірам Пуціным і Ільхамам Аліевам заяву аб поўным спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Постімпэрская трансфармацыя»: Расея пераглядае зьнешнюю палітыку ў блізкім замежжы