Суразмоўцам супрацоўніка ФСБ быў сам Навальны, які патэлефанаваў Кудраўцаву пад выглядам памочніка сакратара Рады бясьпекі РФ Мікалая Патрушава з падстаўнога нумару, а пазьней выклаў відэазапіс свайго званка. Паводле Навальнага, Кудраўцаў фактычна пацьвердзіў, што палітыка спрабавалі забіць падчас ягонай жнівеньскай паездкі ў Томск. Аднак гэтага не ўдалося зрабіць: самалёт, у якім ляцеў Навальны, экстранна пасадзілі ў прамежкавым аэрапорце ў Омску, а апазыцыянэра даставілі ў лякарню. Пазьней родныя і паплечнікі Навальнага дамагліся таго, каб палітык быў вывезены на лячэньне ў Нямеччыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек, які спрабаваў мяне забіць, прызнаўся». Навальны апублікаваў АЎДЫЁПа словах Гудкова, «усё, хто ў гэтай групе (з Кудраўцавым) працаваў, проста звычайная дзяржаўная банда, якая займаецца пазасудовымі расправамі» — падкрэсьліў Гудкоў ў размове з журналістам тэлеканалу «Настоящее время».
— Вядома, гэта абсалютны правал гэтай банды. Я іх не называю «супрацоўнікамі спэцслужбаў» — яны не заслугоўваюць гэтага. Яны проста частка дзяржаўнай банды, якая ведала, на што ішла. Яны не маглі ня ведаць таго, што робяць; яны разумелі, што яны вядуць справу да пазасудовай расправы, да забойства. Гэта не пакараньне, гэта не прысуд — гэта проста забойства без суду і сьледзтва. І ўсе тыя, хто ў гэтай групе працаваў — іх начальства, кіраўніцтва ФСБ, — яны проста звычайная дзяржаўная банда, якая займаецца пазасудовымі расправамі. Гэта ўсё, што я магу сказаць. А чальцы гэтай банды, адпаведна, — яны такія ж людзі, як і ўсе. Яны пракалоліся, праваліліся, цалкам выкрылі не толькі сябе, але і абсалютна ўсю дзяржаву, уключаючы прэзыдэнта Пуціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФСБ Расеі назвала запіс Навальнага падробкай пры падтрымцы замежных спэцслужбаўПаводле Гудкова, гэта цалакам рэалістычная сытуацыя, што афіцэр Фэдэральнай службы бясьпекі абмяркоўвае дэталі сваёй працы, спэцапэрацыі, зь незнаёмым чалавекам, калі ягоны тэлефон фіксуе нумар як знаёмы.
— Яна рэалістычная з адной простай прычыны: што супрацоўнікі прызвычаіліся карыстацца звычайнай сувязьзю, калі дакладваюць пра нейкія дэталі сваёй апэрацыі, свае перамяшчэньні, калі атрымліваюць нейкія ўзгадненьні.
Рэч у тым, што ў ФСБ спэцыяльная апэратыўная сувязь стаіць толькі ў кабінэтах на працоўных месцах. Спэцыяльнай зашыфраванай мабільнай сувязі ў супрацоўнікаў няма. Таму, калі яны знаходзяцца па-за межамі кабінэту, дык, вядома, маюць зносіны па звычайнай сувязі праз мабільны тэлефон.
Можа быць, яны ня ўсе кажуць у эфір, нейкімі аднымі ім зразумелымі намёкамі ці нейкімі словамі абазначаюць сытуацыі і атрымліваюць ўказаньні. Часам гэта гаворыцца больш адкрыта, часам менш. Але яны прызвычаіліся карыстацца гарадзкой сувязьзю! Таму такая сытуацыя, як з Кудраўцавым, цалкам магчымая, калі званок засьпеў чалавека не ў кабінэце. Такое магло быць.
Ён ужо прывык, што начальства можа яму патэлефанаваць на звычайны тэлефон. Ён на ўсялякі выпадак спытаў: «Наколькі можна гаварыць па гэтым тэлефоне?» Навальны не разгубіўся, сказаў, што ўзгадніў гэтае пытаньне і атрымаў дазвол, што яму трэба тэрмінова падрыхтаваць даклад для Рады бясьпекі. Яму работнік паверыў. Але ён, вядома ж, ня меў права нічога гаварыць праз звычайны тэлефон, хто б там кім яму ні прадставіўся — хоць Госпадам Богам.
Але я яшчэ раз падкрэсьліваю, што адна рэч — інструкцыі і загады, а іншая рэч — практыка. А практыка сьведчыць пра тое, што супрацоўнікі часьцяком палову пытаньняў вырашаюць праз звычайную тэлефонную сувязь. Проста іх ніхто не пэленгуе, ніхто не падслухоўвае, і потым гэта не зьліваецца нікуды, таму што яны самі вядуць праслухоўваньне і кантроль тэлефонных перамоваў. Вось і спрацавала гэтая звычка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паплечніцу Навальнага затрымалі каля дома супрацоўніка ФСБ, якога вінавацяць ва ўдзеле ў атручваньні