Кіраўнік САЗ Тэдрас Гебрэесус заявіў, што апошнім часам рэзэрвы вакцыны для краінаў, якія не могуць сабе дазволіць яе закупіць, былі павялічаны ўдвая.
«Гэтыя беспрэцэдэнтныя кантракты азначаюць, што ўсе 190 краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграме, ужо ў першай палове наступнага году атрымаюць доступ да вакцын для самых бедных катэгорый насельніцтва. Гэта фантастычная навіна для ўсяго сьвету», — сказаў кіраўнік САЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія вакцыны ад COVID-19 найбольш запатрабаваныя? Рэйтынг папярэдніх замоваўПаведамляецца, што да гэтага часу ўжо падпісаныя дамовы зь некалькімі глябальнымі канцэрнамі, якія працуюць над вакцынамі, уключаючы AstraZeneca і Johnson & Johnson.
Прадстаўнікі COVAX таксама абвясьцілі пра перамовы з кампаніямі Pfizer і BioNTech, чые вакцыны ўжо выкарыстоўваюцца ў ЗША, Вялікай Брытаніі і Канадзе і якія неўзабаве таксама будуць ухваленыя ў Эўразьвязе. Перамовы вядуцца таксама з амэрыканскай кампаніяй Moderna, вакцына якой у найбліжэйшыя дні будзе дапушчаная на рынак ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША зарэгістравалі другую вакцыну супраць COVID-19