«Гэтую песьню мы прысьвячаем усім жанчынам вольнай Беларусі — нашым жонкам, матулям, сяброўкам, дочкам, бабулям, якія ў цяжкі для краіны момант усталі на абарону яе свабоды, гонару і годнасьці. І пэрсанальна — Вользе Хіжынковай, якую 1,5 месяца трымалі ў ізалятары на Акрэсьціна за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту», — напісалі музыкі.
20 сьнежня «Міс Беларусі – 2008», былая прэс-сакратарка футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце) Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасьля 42 дзён адміністрацыйнага арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У камэры адключылі ацяпленьне, спалі на падлозе». Вольга Хіжынкова расказала пра ўмовы зьняволеньняЯе затрымалі падчас акцыі 8 лістапада. Трое сутак яна правяла за кратамі ў чаканьні суду, 11 лістапада яе асудзілі на 12 дзён арышту. На наступны дзень адбыўся яшчэ адзін суд, які дадаў да ранейшага пакараньня яшчэ 15 сутак — за ўдзел у маршы 11 кастрычніка.
Рашэньнем трэцяга суду Вользе Хіжынковай прысудзілі новыя 15 сутак. У выніку агульны тэрмін арышту склаў 42 дні.
Напярэдадні вызваленьня яе перавезьлі зь менскай турмы на Акрэсьціна ў ізалятар ў Жодзіна. Выпусьцілі Вольгу на тры гадзіны раней, чым было пазначана ў пратаколе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА