«Міс Беларусі – 2008», былая прэс-сакратарка футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце) Вольга Хіжынкова выйшла на волю пасьля 42 дзён адміністрацыйнага арышту.
Яе затрымалі падчас акцыі 8 лістапада. Трое сутак яна правяла за кратамі ў чаканьні суду, 11 лістапада яе асудзілі на 12 дзён арышту. На наступны дзень адбыўся яшчэ адзін суд, які дадаў да ранейшага пакараньня яшчэ 15 сутак — за ўдзел у маршы 11 кастрычніка.
Рашэньнем трэцяга суду Вользе Хіжынковай прысудзілі новыя 15 сутак. У выніку агульны тэрмін арышту склаў 42 дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольгу Хіжынкову напярэдадні апошняга дня арышту перавялі ў жодзінскі СІЗАНапярэдадні вызваленьня яе перавезьлі зь менскай турмы на Акрэсьціна ў ізалятар ў Жодзіна. Выпусьцілі Вольгу на тры гадзіны раней, чым было пазначана ў пратаколе.
Пасьля вызваленьня зь ёй пагутарыла журналістка Tut.by Аляксандра Квіткевіч, якая раней правяла з Хіжынковай 10 дзён у адной камэры.
— Раскажы, як ты сябе адчуваеш?
— Добра, цяпер вельмі добра, я сярод маіх сяброў. Я не падазравала, што ў мяне іх так шмат (сьмяецца).
— Як прайшлі апошнія тры тыдні?
— Я знаходзілася ў камэры зь дзяўчатамі, якія сядзелі паводле таго ж артыкулу, пасьля твайго сыходу да нас падсялілі расейку, якую судзілі за сторыз у Instagram. Ёй далі 15 сутак [Гаворка пра расейку, якая дзялілася відэа пра сілавікоў у Instagram]. Тыдзень таму ў нас у камэры адключылі ацяпленьне, а ў нас увесь час дзьмула з вакна. Нам паправілі кран і ўнітаз, а потым забралі матрацы, нічым гэта не патлумачыўшы.
Мы спалі на падлозе, мы слалі на яе коўдры і захутваліся ў вопратку. На мне было дзьве майкі, два гольфы, тры байкі — усё, што было. У адной жанчыны ад гэтага пачаўся цыстыт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА— Як табе патлумачылі твой раптоўны перавод у Жодзіна?
— Ніяк, проста перавезьлі. У параўнаньні з Акрэсьціна Жодзіна мяне прыемна зьдзівіла. Зразумела, што на двух гэтых аб’ектах аднолькава строгія правілы, розьніца толькі ў тым, што калі ў Жодзіне ты ня будзеш іх парушаць, цябе не будуць тузаць, крыўдзіць.
— Ці не зьбіраесься зьяжджаць з краіны?
— Я не хачу. Я хачу тут жыць, у мяне тут шмат сяброў, я нават не ўяўляла, наколькі шмат. Я нават ня думаю пра гэта, я люблю сваю краіну, хачу тут жыць і працаваць.