Яе затрымалі падчас акцыі 8 лістапада. Трое сутак яна правяла за кратамі ў чаканьні суду, 11 лістапада яе асудзілі на 12 дзён арышту. На наступны дзень адбыўся яшчэ адзін суд, які дадаў да ранейшага пакараньня яшчэ 15 сутак — за ўдзел у маршы 11 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы патрабуюць у пракурора Менску наведаць Вольгу Хіжынкову ў турмеРашэньнем трэцяга суду Вользе Хіжынковай прысудзілі новыя 15 сутак. У выніку агульны тэрмін арышту склаў 42 дні.
Напярэдадні вызваленьня яе перавезьлі зь менскай турмы на Акрэсьціна ў ізалятар ў Жодзіна. Выпусьцілі Вольгу на тры гадзіны раней, чым было пазначана ў пратаколе.
Як паведамляе Tribuna.com, на волі Хіжынкова між іншага адказала на пытаньне, ці зьбіраецца яна пакінуць краіну:
«Ніколі не разглядала варыянтаў пакінуць Беларусь і не разглядаю дагэтуль».