У Лёндане ўвялі поўны локдаўн. Шатляндыя закрыла межы

Борыс Джонсан назірае за першай прышчэпкай ад каранавірусу ў лёнданскім шпіталі 8 сьнежня

Прычына — хуткае пашырэньне новага штаму каранавірусу, паведаміла BBC. «Ён можа быць на 70% больш небясьпечным, чым стары варыянт», — заявіў прэмʼер міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан.

Новы штам VUI-202012/01 хутка распаўсюджваецца. У лістападзе ён быў у 28% хворых на COVID-19, у сьнежні — ужо ў 60%.

У Лёндане і Ўэльсе ўвялі локдаўн. У Шатляндыі забаранілі ўезд і выезд.

Людзей заклікаюць не выходзіць на вуліцу. Зачыніліся ўсе гандлёвыя пункты, апроч крамащ першай неабходнасьці. Не працуюць цырульні і спартовыя клюбы.

«Я ведаю, зь якімі эмоцыямі людзі адносяцца да гэтай пары году… Я ведаю, якім гэта будзе расчараваньнем», — сказаў прэмʼер-міністар.

Абмежаваньні пакуль увялі на два тыдні, да 30 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Турцыі выбухнуў кіслародны апарат: загінулі 9 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мужчына пасьля 10 дзён у ізалятары выйшаў з каранавірусам і неўзабаве памёр