Рэзэрвы кіслароду на МКС амаль скончыліся, бо дагэтуль не ўдалося знайсьці месца, празь якое выцякае паветра, перадае «Интерфакс».
Нязначны выцек паветра з МКС заўважылі яшчэ ў верасьні 2019 году, але тады праблему палічылі непрыярытэтнай.
Пазьней паветра пачало зьнікаць хутчэй у 5 разоў, і экіпаж узяўся за пошукі.
У верасьні знайшлі шчыліну памерам каля 4,5 сантымэтра, яе ізалявалі і плянавалі канчаткова заштукаваць у лютым 2021 году. Аднак у лістападзе меркаванае месца сфатаграфавалі звонку і не знайшлі пашкоджаньняў корпусу.
Наземныя спэцыялісты па-ранейшаму не ўяўляюць, дзе знаходзіцца шчыліна.
«Мы цяпер страчваем ужо рэзэрву газаў для бясьпекі і вымушаныя будзем у найбліжэйшы час гэтую праблему ўжо вырашыць», — сказаў прадстаўнік Цэнтру кіраваньня палётамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон заявіў, што Расея выпрабавала касьмічную зброю