11 гадоў «Плошчы-2010». Як гэта было. ФОТА

Яшчэ да пачатку збору быў напад на калёну кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, якая рушыла на плошчу. 

Уладзімер Някляеў страціў прытомнасьць, яго завезьлі ў шпіталь.
 
Пазьней Уладзімера Някляева абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і асудзілі на 2,5 года пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю на 2 гады.
 

Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч. Пасьля разгону Плошчы арыштаваны і ​асуджаны на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Менск, 19 сьнежня 2020 году

Б’юць шыбы ў Доме ўраду

Разьбітая шыба ў Доме ўраду

Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі размаўляе зь сілавікамі. Затрыманы і асуджаны на ​5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Пацярпелы пратэстовец

На першым пляне Ігар Яўсееў, тагачасны кіраўнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкаму. Быў адным з кіраўнікоў разгону Плошчы. Трапіў пад санкцыі Эўразьвязу. Цяпер памочнік Лукашэнкі ў Менскай вобласьці.

Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў пасьля разгону пратэсту. Пазьней арыштаваны і абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі.

За разгон Плошчы шэраг міліцыянтаў, уключна з тагачасным міністрам Куляшовым, атрымалі прэміі і ўзнагароды.
 
 

Адна з удзельніц пратэсту