«Дурное, недальнабачнае і заганнае рашэньне». МЗС пракамэнтавала трэці пакет санкцыяў Эўразьвязу

Міністэрства замежных спраў, архіўнае фота

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Анатоль Глаз выказаўся пра новыя санкцыі Эўразьвязу, не шкадуючы эпітэтаў.

Ён назваў рашэньне іх увесьці

  • цалкам дурным,
  • недальнабачным,
  • ва ўсіх адносінах заганным,
  • прымітыўным складовым элемэнтам шырокамаштабнай мэтанакіраванай кампаніі інтэнсіўнага ціску на нашую краіну,
  • звычайнай спробай вонкавага ўмяшаньня ва ўнутраныя справы.

Пра адрасныя санкцыі супраць асобаў і прадпрыемстваў прэсавы сакратар сказаў:

  • яны абсурдныя,
  • проста дыскрэдытуюць здаровы сэнс,
  • гэта нахабны валюнтарызм эўрабюракратыі.

Анатоль Глаз заявіў, што «ініцыятары падобных рашэньняў мусяць адказаць за канкрэтныя нанесеныя страты, у тым ліку эканамічныя».

Ён таксама прыгразіў «адчувальнымі» мерамі ў адказ: «Хай асобныя эўрапейскія партнэры потым не зьдзіўляюцца і не спрабуюць перакладваць віну».

Пасьля гэтага Глаз запэўніў у гатоўнасьці беларускіх уладаў да адкрытага, раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялёгу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Санкцыйны бізун для Лукашэнкі. Аналітыка