Міністэрства фінансаў Беларусі прапанавала зрабіць платным перасячэньне дзяржаўнай мяжы на аўтамабілі.
Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра фінансаў Дзьмітры Кійко на сустрэчу ў Палаце прадстаўнікоў. Грошы патрэбны на барацьбу з каранавірусам.
Па словах чыноўніка, прапануецца дазволіць мясцовым уладам уводзіць мясцовы збор на перасячэньне мяжы.
«Абласным саветам дэпутатаў могуць дазволіць уводзiць мясцовы збор за перасячэньне дзяржмяжы транспартнымі сродкамі, максымальная маса якіх не перавышае 5 тон, у пунктах пропуску ў памеры ня больш за 3 базавыя велічыні», — гаворыцца ў прапанове ведамства.
У такім выпадку кіроўцы легкавых аўтамабіляў за кожны праезд мяжы мусяць заплаціць 81 рубель.