Новы кіраўнік прызначаны насуперак уласнаму жаданьню і волі калектыву. Газэта, якой празь месяц споўніцца 30 гадоў, фактычна знаходзіцца на мяжы зьнікненьня.
Дзейныя супрацоўнікі расказалі, якая сытуацыя цяпер у выданьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прававая сыстэма ў краіне рухнула», — асуджаны журналіст Сяргей Шчурко пра арыштанцкі досьвед. ВІДЭАУ жніўні, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, газэту пакінуў Сяргей Кайко. Крэсла галоўнага рэдактара заняў Дзьмітры Герчыкаў, які вярнуўся з пасады ў Беларускай фэдэрацыі футболу (АБФФ). Аднак і ён даволі хутка трапіў у няміласьць — праз чатыры месяцы яго вымусілі напісаць заяву аб звальненьні.
На вакантнае месца пры дзіўных абставінах трапіў супрацоўнік дзяржаўнага тэлеканалу АНТ Сяргей Лісічкін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусі таксама быў свой Пеле, Марадона і Раналду». Выйшла кніга пра «народнага футбаліста» ПракапенкуІ Кайко, і Герчыкаў пакінулі выданьне пад ціскам з боку АБФФ, сьцьвярджаюць у рэдакцыі. Ад 2013 году фэдэрацыя ўваходзіць у склад заснавальнікаў «Прессбола», аднак паводле статуту арганізацыі ня мае права ўмешвацца ў рэдакцыйную і кадравую палітыку. Да падзеяў лета-2020 гэтыя ўмовы выконваліся. Пасьля сыходу Герчыкава калектыў ня змог прызначыць галоўным рэдактарам свайго журналіста, хоць прапаноўваўся дзясятак прэтэндэнтаў.
Звонку ж была праціснутая кандыдатура чалавека, які ніколі ня меў дачыненьня да «Прессбола» і нават не знаёмы з большасьцю яго аўтараў. Пасьля сустрэчы з калектывам Лісічкін прызнаў уласную некампэтэнтнасьць і наадрэз адмовіўся займаць пасаду галоўнага рэдактара, аднак пасьля зьмяніў рашэньне. Пацьвердзіў, што на яго таксама быў ціск з боку кіраўніцтва АБФФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алімпійскія гульні забаранілі камэнтаваць па-беларускуУ сытуацыі, якая склалася, «Прессбол» пакінулі вядучыя карэспандэнты — як Сяргей Мардасевіч і Ўладзімер Пірог. Тычыцца гэта ў тым ліку і кіраўнікоў: у штатным раскладзе застаўся толькі адзін намесьнік галоўнага рэдактара з чатырох. Некаторым журналістам негалосна забаронена зьяўляцца на старонках выданьня.
Цяпер рэдакцыя мае намер зьвярнуцца ў структуры УЭФА і ФІФА з просьбай даць ацэнку дзеяньням АБФФ.