«Пададзена чарговае хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу, мы прывялі вычарпальныя аргумэнты аб невінаватасьці Максіма Знака», — паведаміў адзін з адвакатаў Дзьмітры Лаеўскі.
Ён нагадаў, што 17 сьнежня быў 100-ы дзень беспадстаўнага знаходжаньня Максіма Знака ў зьняволеньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Максім Знак напісаў з турмы: «Дзякуй, што верыце ў аднаўленьне законнасьці і справядлівасьці»Падобнае хадайніцтва адвакаты падавалі ў Сьледчы камітэт у пачатку лістапада. Тады яны абгрунтавалі, што падабаронны не ўчыняў дзеяньняў, якія б маглі ўтвараць склад злачынства. Да аргумэнтаў юрыстаў у ведамстве не прыслухаліся.
Каардынацыйная рада дзеля транзыту ўлады шляхам правядзеньня новых выбараў пачала працаваць 18 жніўня зь ініцыятывы прыхільнікаў экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. Аднак улады абвясьцілі гэты орган неканстытуцыйным і распачалі крымінальную справу паводле арт. 361 Крымінальнага кодэксу «Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь». Санкцыя прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапарлямэнце агучылі зварот Марыі Калесьнікавай з-за кратаўБальшыня чальцоў рады цяпер за кратамі ці ў вымушанай эміграцыі. Максім Знак і Марыя Калесьнікава ўтрымліваюцца пад вартай у якасьці абвінавачаных паводле ч. 3 арт. 361 КК. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.